Прафілактыка КіберПРЭСТУПНАСЦІ

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

Прафілактыка КіберПРЭСТУПНАСЦІ

Для таго, каб не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, здзяйсняючы ўгоды ў сетцы Інтэрнэт, варта:

— весці зносіны з патэнцыйнымі пакупнікамі або прадаўцамі толькі ва ўнутраным чаце гандлёвай пляцоўкі; 

— вельмі ўважліва ставіцца да любога выпадку, калі неабходна ўвесці дадзеныя карты ці інфармацыю;

— для ажыццяўлення анлайн-плацяжоў неабходна выкарыстоўваць толькі надзейныя плацежныя сэрвісы;

— варта ўстрымлівацца ад ажыццяўлення анлайн-плацяжоў, звязаных з перадаплатай і пералікам задаткаў;

— пазбягаць пераходу па невядомых інтэрнэт-спасылках.

Найбольш распаўсюджаныя віды махлярства на тэрыторыі Пружанскага раёна:

  1. пад маркай атрымання заробку на гандлёвай біржы;
  2. пад маркай дэкларавання наяўных грашовых сродкаў: «FAKEBOSS», часцей за ўсё ў мэсэнджэры «Telegram» пішуць з профілю, падпісанага дадзенымі кіраўнікамі;
  3. набыццё ў невядомым профілі месэнджэра, часцей за «Instagram», часцяком які мае назву як арыгінальная крама;
  4. новы від махлярства: званкі часцей у «WhatsApp» ад імя «аператара сотавай сувязі» з мэтай пераафармлення дамовы на абаненцкі нумар.

Калі вы ўжо пацярпелі ад фішынгу: адправілі камусьці дадзеныя банкаўскай карты, у тым ліку CVV-код або пароль ад аплатнай сістэмы, неадкладна звярніцеся ў банк, а ў выпадку неабходнасці — у праваахоўныя органы.

 

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.