У цёплы дзень красавіка выхаванцы ўстановы адукацыі разам з выхавальнікамі пасадзілі ў садочку яблынькі. Дзеці з жаданнем дапамагалі дарослым. Пасадка дрэў выклікала ў выхаванцаў жаданне аберагаць дрэвы, клапаціцца пра іх. Дрэўцы будуць радаваць шмат гадоў і іншых дзетак, якія будуць наведваць дзіцячы сад і частаваць іх духмянымі яблыкамі.