Выхаванцы разам з выхавальнікам Новік Т.У. наведалі школьны краязнаўчы музей ДУА «Хараўская сярэдня школа». Дзеці з задавальненнем разглядалі рэчы побыту продкаў, уважліва слухалі настаўніцу Чабоцька С.С. і старшакласнікаў, якія расказвалі шмат цікавага. У выніку наведвання краязнаўчага музея выхаванцы яшчэ больш даведаліся пра свой родны край і яго гістарычнае мінулае.