Сустрэча з ветэранам

Ніколі не забудзецца  народны подзвіг салдата-Пераможцы, аб ім памятаюць не толькі тыя, хто са зброяй у руках прайшоў па дарогах вайны, хто самааддана працаваў, дапамагаючы фронту, але і тыя, хто   нарадзіўся   шмат год пасля салюта Перамогі. Перад вялікім святам усяго народа нашы выхаванцы сустрэліся з месным падпольшчыкам   Новікавым Паўлам Афанасьевічам у сценах ДУА «Хараўская сярэдняя школа». Дзеці з захапленнем слухалі ўспаміны ветэрана аб  тых гадах, аб тых выпрабаваннях, якія выпалі на лёс яго пакалення, з усхваляваннем разглядвалі яго медалі. У адказ дзетсадаўцы пачыталі ветэрану вершы, падаравалі кветкі.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.