Свята «Маміна краіна»

 

Цеплынёй атуліць
Сонейка зямлю.
Мілая матуля,
Я цябе люблю.

Мне з табой утульна,
І спяваю я:
«Мамачка,

Матуля,
Любая мая».
Радасны і ветлы,
Зранку над ракой
Паўтарае ветрык
Песеньку за мной.
Каб усе пачулі,
Як спяваю я:
«Мамачка,
Матуля,
Любая мая».

7 сакавіка выхаванцы віншавалі сваіх матуль, бабуль з жаночым днём.  Хлопчыкі і дзяўчынкі сумесна з Джынам і выхавальнікамі  падарожнічалі па мамінай краіне,  з вялікай любоўю чыталі  вершы для мам, дарылі   рытмічныя танцы, дзякавалі за клапатлівыя бабуліны рукі. Усе госці  атрымалі падарункі, зробленыя рукамі сваіх дзяцей.  (гл. фотагалерэю)

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.