Паважаныя матулі і бабулі! Запрашаем Вас на свята прысвечанае міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка! Мы чакаем Вас 6 сакавіка пачатак у 10 гадзін.
Светлы месяц
Сакавік
Светлым дням
Вядзе падлік.
Як два сонцы —
Лічба восем.
Кветкі ўдзячнасці
Прыносім.
Мамін дзень —
Жаданы самы!
Сонца,
Мыйся даясна!
Ад усмешкі
Любай мамы
Пачынае шлях
Вясна!