Вельмі радасна і пазнаваўча для нашых выхаванцаў прайшла экскурсія ў час вясновых канікул у школьны этнаграфічны музей. Граматна і цікава яе правяла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Станіславаўна Шкуратава. Дзеці з задавальненнем разглядалі ўбранства вясковай хаты, даведаліся аб яе частках. Іх увагу прыцягнулі прылады для працы нашых продкаў, хатнія рэчы, убранства ложкаў, вышытыя ручнікі і аддзенне. Доўга дзеці разглядалі кросны і прадметы вырабленыя на іх. Экскурсія дапамагла зрабіць экскурс у мінулае, даведацца аб забытых назвах, замацаваць іх. Вялікі дзякуй, Святлана Станіславаўна!