Актыўны адпачынак «Падарожжа ў лес»

У адзін з сонечных чэрвеньскіх дзянёчкаў ва ўстанове адбыўся актыўны адпачынак «Падарожжа ў лес». Нашы выхаванцы хадзілі ляснымі сцежкамі, пераадольвалі лясны ручай, сабіралі шышкі, падпаўзалі пад лясныя хмызнякі і разам з Лесавіком танцавалі. Падарункам нашым дзеткам ад лясных жыхароў сталі  ягады.

Увогуле ва ўстанове ў гэты час актыўным адпачынкам адводзіцца важнае месца. Яны разглядаюцца як асноўны сродак і метад фізічнага развіцця, адначасова аказваюць аздараўленчае ўздзеянне  на арганізм дзіцяці. Гульня з’яўляецца сродкам удасканалення рухаў, развіваючы іх, садзейчае фарміраванню хуткасці, каардынацыі рухаў, актывізуе дыханне, абменныя працэсы.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.