Экскурсія да помніка героям
Пра гераічны подзвіг народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны даведаліся нашы выхаванцы ў ходзе экскурсіі да помніка героям-аднавяскоўцам, якую арганізавала выхавальнік Астанкава Алена Уладзіміраўна.
Пра гераічны подзвіг народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны даведаліся нашы выхаванцы ў ходзе экскурсіі да помніка героям-аднавяскоўцам, якую арганізавала выхавальнік Астанкава Алена Уладзіміраўна.
Ніколі не забудзецца народны подзвіг салдата-Пераможцы, аб ім памятаюць не толькі тыя, хто са зброяй у руках прайшоў па дарогах вайны, хто самааддана працаваў, дапамагаючы фронту, але і тыя, хто нарадзіўся шмат год пасля салюта Перамогі. Перад вялікім святам усяго народа нашы выхаванцы сустрэліся з месным падпольшчыкам Новікавым Паўлам Афанасьевічам у сценах ДУА «Хараўская сярэдняя школа». Дзеці з захапленнем слухалі ўспаміны ветэрана аб тых гадах, аб тых выпрабаваннях, якія выпалі на лёс яго пакалення, з усхваляваннем разглядвалі яго медалі. У адказ дзетсадаўцы пачыталі ветэрану вершы, падаравалі кветкі.
Выхаванцы малодшай рознаўзроставай групы разам з выхавальнікам Новік Таццянай Уладзіміраўнай пабывалі ў гасцях ў «Калабка».
Жыў – быў Калабок
Вырас не на градцы, Дзед яго іспёк».
Не, — не Дзед, а Баба. Пераблытаў усё!
Я пачну спачатку. Раскажу яшчэ
Пра ваўка і зайца, ну і пра лісу.
Калабок іх у казцы сустрэў усіх у лесе.
Вельмі радасна і пазнаваўча для нашых выхаванцаў прайшла экскурсія ў час вясновых канікул у школьны этнаграфічны музей. Граматна і цікава яе правяла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Станіславаўна Шкуратава. Дзеці з задавальненнем разглядалі ўбранства вясковай хаты, даведаліся аб яе частках. Іх увагу прыцягнулі прылады для працы нашых продкаў, хатнія рэчы, убранства ложкаў, вышытыя ручнікі і аддзенне. Доўга дзеці разглядалі кросны і прадметы вырабленыя на іх. Экскурсія дапамагла зрабіць экскурс у мінулае, даведацца аб забытых назвах, замацаваць іх. Вялікі дзякуй, Святлана Станіславаўна!
З’явы нежывой прыроды суправаджаюць нашых дзяцей з моманту нараджэння. Так, цёплым летнім днём яны назіраюць за сонейкам, а зімовым вечарам са здзіўленнем глядзяць на месяц, цёмнае неба ў зорках, адчуваюць як мароз шчыпле шчочкі. Магчымасць сістэматызаваць і мэтанакіраваць азнаямленне дашкольнікаў са з’явамі нежывой прыроды была ў час наведвання Планетарыя 19.03.2015года. Выхаванцы разам з казачным зайчыкам Тофікам даведаліся чаму Сонейка кладзецца спаць у адным баку неба, а ўзыходзіць у другім, чаму адбываецца змена дня і ночы, што на Месяцы ёсць горы і азёры, замацавалі веданне назваў планет, даведаліся аб гісторыі ўтварэння сузор’яў.
Падарожжа выхаванцаў старэйшай рознаўзроставай групы з выхавальнікам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Астанкавай Алёнай Уладзіміраўнай адбылося па старонках гісторыі роднага краю. Дзеці пабывалі ў розных куточкай нашай любімай краіны,у Белавежскай пушчы, успомнілі нацыянальныя сімвалы, беларускія народныя казкі. А потым дружна майстравалі конусавы тэатр для сваіх малодшых сяброў.
Асновы працоўнага выхавання закладваюцца у сям’і. Сумесная праца бацькоў і дзяцей,чэсныя, добраякасныя адносіны да працы, вучаць дзяцей паважаць, любіць працу. Толькі ў сям’і дзіця дасягае тое, што працаю ствараюцца каштошнасці, што праца з’яўляецца адной з важных умоў фарміравання вобразу жыцця чалавека, развіцця і ўдасканалення асобы. Бацькі павінны данесці да дзіцята, што ад прыроды ўсе людзі адносна аднолькава валодаюць працоўнымі якасцямі, але наколькі цікавей, счаслівей жывуць тыя людзі, якія многае ўмеюць рабіць.