Працоўнае выхаванне ў сям’і

    Асновы працоўнага выхавання закладваюцца у сям’і. Сумесная праца бацькоў і дзяцей,чэсныя, добраякасныя адносіны да працы, вучаць дзяцей паважаць, любіць працу. Толькі ў сям’і дзіця дасягае тое, што працаю ствараюцца каштошнасці, што праца з’яўляецца адной з важных умоў фарміравання вобразу жыцця чалавека, развіцця і ўдасканалення асобы. Бацькі павінны данесці да дзіцята, што ад прыроды ўсе людзі адносна аднолькава валодаюць працоўнымі якасцямі, але наколькі цікавей, счаслівей жывуць тыя людзі, якія многае ўмеюць рабіць.

   Мэтай любога выхаваўчага працэсу з’яўляецца матывацыя. Часта ў дзяцей адсутнічае неабходны стымул працаваць. Для атрымання добрых вынікаў дзіця само павінна захацець працаваць-вы можыце падвесці каня да вады, але незможыце заставіць яго піць. Матывацыя да працы паяўляецца тады, калі ён пачынае чакаць ад акружаючага свету той ці іншай рэакцыі на вызначаныя дзеянні.Дзіця вучыцца ацэньваць свае здольнасці, толькі калі справіцца з вызначанай задачай. У фарміраванні комплексу ўяўлення аб самім сабе яму вельмі важны погляд бацькоў. Неабходна зрабіць так, каб з кожным новым вопытам трошкі падымалась планка ступені цяжкасці задач, якія стаяць перад дзіцятам-асцярожна,не вельмі высока і не вельмі нізка, яму павінны прапаноўвацца даручэнні па сіле.

Асноўныя віды працы:

 

  • утрымліваць у парадку сваё працоўнае месца.

 

  • мыць посуд.

 

  • падпрымліваць парадак у хаце.

 

  • клапаціцца за хатнімі раслінамі і жывёламі.

 

  • прыгатаваць простыя стравы.

 

  • вынесці смецце.

 

  • прынесці пошту.

 

  • адказаць па тэлефону.

 

  • клапаціцца аб малодшых браціках і сястрычках.

 

 Праца аказвае значымую ўвагу на разумовае развіццё дзяцей: фарміруецца кемлівасць, назіральнасць , дасканаласць,набываецца жыццёвы вопыт. Акрамя таго,працоўная дзейнасць вельмі важная ў маральным выхаванні, так як выхоўваецца дысцыплінаванасць, самастойнасць, развіваецца ўменне перашагаць цяжкасці.

    У працоўным выхаванні, як і ў выхаванні наогул існуюць запаведзі, следуючы якім можна дасягнуць поспехаў:

  • Ніколі не займайцеся выхаваннем у дрэнным настроі.
  • Ясна вызначце,што вы хочаце ад дзіцята, і растлумачце гэта яму. Даведайцеся, што яно думае па гэтаму выпадку.
  • Прапануйце дзіцяці самастойнасць. Выхоўвайце, але не кантралюйце кожны крок. Не падмяняйце выхаванне апекаю.
  • Не падказвайце гатовыя вырашэнні,а паказвайце шляхі да іх і час ад часу разбірайце з дзіцятам яго правільныя і няправільныя шляхі да мэты.
  • Не прапусціце момант, калі дасягнуты першы поспех.
  • Своечасова зрабіце заўвагу. Ацэньвайце ўчынак,а не асобу.
  • Не адносцеся да праблем дзіцята з вышыні: цяжкасці жыцця дадзены кожнаму па сіле-у яго яны свае.
  • Выхаванне павінна быць паэтапным.
  • Бацькі павінны быць строгімі, але добрымі.

 

Падрыхтавала Арцямук А.М.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.