Дзеці і небяспека дома.

Похожее изображение

У выхаванні дзяцей вялікая роля  належыць сям’і.  Гэта гарманічныя ўзаемаадносіны ў сям’і на аснове жыццёвай мудрасці, узаемаразумення, павагі, прыгажосці, дабра.

Гэта – бацькі, якія паказваюць станоўчы прыклад сваім дзецям. Важна, каб бацькі зразумелі, што нельга патрабаваць ад дзіцяці выканання таго ці іншага правіла паводзін, калі яны самі не заўсёды выконваюць. Асаблівая бацькоўская адказнасць заключаецца ў тым, каб дома было як мага менш бяспечных сітуацый.

Дашкольны ўзрост – перыяд набыцця ведаў, уменняў, навыкаў. Дадатковаму выкананню гэтай важнай жыццёвай фунцыі спрыяюць характэрныя здольнасці дзяцей гэтага ўзросту: павышаная ўспрыймальнасць, уражлівасць, дапытлівасць, гульнявыя адносіны да многага з таго з чым яны сутыкаюцца.

Агульныя парады па ановам бяспекі жыццядзейнасці дома для дзіцяці:

— Ад удараў аб вуглы мэблі выратуюць адмысловыя пластыкавыя альбо сіліконавыя ахоўныя вугалкі. Можна і самім абгарнуць вуглы паралонам ці шчыльнай тканінай.

— Аптэчка — дзе б яна ні знаходзілася: ў шафе на кухні, у шафе ў ваннай — павінна быць схаваная так, каб дзіця не змагло дастаць.

— Калі на міжпакаёвых дзвярах стаяць замкі з паваротным механізмам, то сачыце, каб дзіця выпадкова не замкнула сябе ў пакоі.

— На міжпакаёвыя дзверы можна паставіць ахоўны амартызатар, ён не дасць дзверам да канца зачыніцца, а значыць, дзіця не прышчэпіць палец ці руку.- Элементы дэкору (статуэткі, сувеніры, дробязі і інш.) выклікаюць  цікавасць у дзіцяці, па неасцярожнасці яно можа іх не толькі разбіць, але і само параніцца.- Прыбярыце і схавайце: спіцы, іголкі, гузікі, нажніцы, увогуле ўсё, што дзіця можа праглынуць ці чым можа параніцца.- Пакаёвыя расліны пажадана прыбраць ад дзіцяці далей, бо яно абавязкова захоча іх даследаваць. Гэта можа скончыцца пабітым гаршком, паламанай кветкай, рассыпанай зямлёй. Таксама памятайце, што многія пакаёвыя расліны атрутныя або небяспечныя, напрыклад: дыфенбахія, манстэра і інш.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.