Дзень ведаў

Заціх у лузе звон пчаліны,
замоўк у лесе шум птушыны –
мінула летняя пара.
І першым ранкам вераснёвым
спяшаецца з настроем новым
у Краіну Ведаў дзетвара.

2 верасня  ва ўстанове адукацыі прайшла музычная забава прысвечаная дню  ведаў і  пачатку навучальнага года. Гэты дзень адкрывае новы навучальны год: гульнявыя заняткі, гутаркі, святы, якія дапамагаюць дзецям лепш спазнаць навакольны свет, чамусьці навучыцца, пазнаць сябе, вызначыць свае інтарэсы.
Дарагія выхаванцы, паважаныя бацькі, віншуем вас з новым навучальным годам. Моцнага Вам здароўя, новых адкрыццяў,  ведаў і сяброў!

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.