Гуляем разам у беларускія народныя гульні.

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

 Беларускія народныя гульні – адзін з самых старажытных і арыгінальных сродкаў выхавання. Яны прыйшлі да нас з глыбінь стагодзяў, перадаюцца з пакалення ў пакаленне і цесна звязаны з навакольным асяродзем, бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюць характар, звычкі і традыцыі беларусаў. Як правіла, беларускія народныя гульні – рухомыя.

Беларускія народныя гульні садзейнічаюць правільнаму фізічнаму развіццю, умацаванню здароўя, развіццю сілы, спрытнасці, назіральнасці, кемлівасці, удумлівасці, вытрымцы, пачуцця калектывізму, клопату пра іншых, любові да роднага краю, выхаванню пачуцця справядлівасці.

Больш эфектыўнаму комплекснаму  рашэнню аздараўленчых, адукацыйных і выхаваўчых задач спрыяе атмасфера радасці , якая ўзнікае пры правядзенні рухавых гульняў. Актыўныя рухі, абумоўленныя зместам гульні, выклікаюць у дзяцей станоўчыя эмоцыі і павялічваюць фізічныя працэсы.  Важную ролю ў набыцці дзіцём жыццёвага вопыту адыгрываюць   фізічныя якасці, якія праяўляюцца ў рухавых гульнях: хуткасць рэакцыі, спрытнасць, вокамер, раўнавага, навыкі арыентацыі ў прасторы.

Беларуская народная гульня “Прэла-гарэла»

Правілы: дзеці не павінны бачыць, куды дарослы хавае цацкі. Пераможцам лічыцца той, хто больш іх знойдзе.

Матэрыял: розныя цацкi.
Змест:
Да пачатку гульні дарослы ў розных месцах хавае цацкі. Дзеці  гавораць наступныя словы:
Прэла-гарэла за мора ляцела,
А як прыляцела,дыкнедзе села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме.

Пасля гэтага яны разбягаюцца  і шукаюць схаваныя цацкі.

Беларуская народная гульня   «ШЭРЫ КОТ»
Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:
— ёсць мышы у стозе?
— Ёсць!
— Баяцца ката?
— Не!
— А я, катафей, разганю ўcix мышэй! Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць.

 

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.