У адзін з сонечных чэрвеньскіх дзянёчкаў ва ўстанове адбыўся актыўны адпачынак «Падарожжа ў лес». Нашы выхаванцы хадзілі ляснымі сцежкамі, пераадольвалі лясны ручай, сабіралі шышкі, падпаўзалі пад лясныя хмызнякі і разам з Лесавіком танцавалі. Падарункам нашым дзеткам ад лясных жыхароў сталі ягады.
Увогуле ва ўстанове ў гэты час актыўным адпачынкам адводзіцца важнае месца. Яны разглядаюцца як асноўны сродак і метад фізічнага развіцця, адначасова аказваюць аздараўленчае ўздзеянне на арганізм дзіцяці. Гульня з’яўляецца сродкам удасканалення рухаў, развіваючы іх, садзейчае фарміраванню хуткасці, каардынацыі рухаў, актывізуе дыханне, абменныя працэсы.