Вясёлы Новы год

  Кожны раз пад Новы год
Ладзяць ёлкі карагод,
Потым разбягаюцца —
З дзецьмі сустракаюцца.

З белым снегам на галінках
І да нас прыйшла ялінка,
Мо сама, а мо прынёс
Добры, шчодры Дзед Мароз.

У яго святочным клунку
Многа розных падарункаў.
Гэта — радасці крыніца,
Будзем разам весяліцца.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.