Гульні з каменьчыкамі

Выхаванцы вельмі любяць гуляць не толькі са звычайнымі цацкамі, але яшчэ знаходзяць мноства іншых забаў летам на прагулцы. У гэты раз іх увага спынілася на маленькіх каменьчыках:  выхаванцы выкладвалі з іх узоры, будавалі дарожкі, а старэйшыя дзеці складалі словы. Гульні так захапілі выхаванцаў, што не заўважылі як праляцеў час прагулкі.

Продолжить чтениеГульні з каменьчыкамі

Занятак па адукацыйнай галіне » Падрыхтоўка да навучання грамаце» «У госці да казкі»

У рамках пераемнасці са школай кіраўніцтвам дашкольнай установы на занятак была запрошана настаўнік пачатковых класаў Марчык Таццяна Пятроўна. Занятак па адукацыйнай галіне «Падрыхтоўка да навучання грамаце» падрыхтавала Арцямук А.М. Яна ахапіла ўсе накірункі вобласці праз розныя метадычныя прыемы. Выхаванцы з задавальненнем дапамагалі прачнуцца казачнаму герою, выконвалі заданні, гучна адказвалі на пытанні, вырашалі своечасова узнікаючыя праблемныя сітуацыі, а таксама паказалі свае веды .

 

Продолжить чтениеЗанятак па адукацыйнай галіне » Падрыхтоўка да навучання грамаце» «У госці да казкі»

Мерапрыемства з супрацоўнікам МНС

Як жа доўгачаканыя для нашых дзяцей вялікія летнія каникулы! Гэты час новых знаёмстваў, новых адкрыццяў, новых уражанняў! Рыхтуюцца да гэтага перыяду і ратавальнікі.  У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Не пакідайце дзяцей адных!» нашу ўстанову  наведала супрацоўнік МНС Хавайка І.А.  правяла пазнавальнае мерапрыемства з дзецьмі, каб прыцягнуць увагу да праблемы дзіцячага свавольства з агнём, каб знізіць колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і для забеспячэння іх агульнай бяспекі. Выхаванцы ўважліва слухалі, вырашалі праблемныя сітуацыі, з задавальненнем глядзелі пазнавальныя мультфільмы.

Продолжить чтениеМерапрыемства з супрацоўнікам МНС

Мерапремства , прысвечанае Дню Перамогі

У нашай установе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаные Дню Перамогі. Музычны кіраўнік Аляксеенка  В.В. з дзецьмі выканалі пастанову, танцавалі, слухалі ваенныя песні, чыталі вершы. Выхавацелі арганізавалі выставу работ з нагоды свята, правялі экскурсія да памятніка, гутарылі пра герояў і павагу да іх. Супрацоўнікі ўстановы  па месцу жыхарства 9 мая наведалі святочныя мітынгі і ўшанавалі герояў хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеМерапремства , прысвечанае Дню Перамогі

Акцыя «За бяспеку разам!»

З 15 красавіка па 1 мая  праходзіла акцыя «За бяспеку разам!», у рамках якой выхаванцы ўстановы разам з выхавацелямі гутарылі аб правілах бяспекі, разбіралі праблематычныя пытанні праз гульню, выканалі размалёўкі па тэме бяспекі.

Продолжить чтениеАкцыя «За бяспеку разам!»

«»Якія знакі сустрэліся ў нас на шляху?»

Ва ўстанове праводзілася мерапрыемства па папярэджванні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму «Якія знакі сустрэліся ў нас на шляху?». Выхаванцы разгледзелі знакі, якія знаходзяцца паблізу дашкольнай установы, успомнілі іх прызначэнні, а выхавацель нагадаў аб неабходнасці захавання правілаў дарожнага руху ўсімі ўдзельнікамі.

Продолжить чтение«»Якія знакі сустрэліся ў нас на шляху?»

Экскурсія ў прыроду.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Арцямук А.М. адправілася з выхаванцамі на экскурсію ў лесапаркавую зону аг.Харава, дзе расказала аб прыгажосці прыроды роднага краю, паказала разнастайнасць расліннага і жывёльнага свету. Выхаванцы з карысцю правялі час на прыродзе.

 

Продолжить чтениеЭкскурсія ў прыроду.

Дзень смеху

Нам жывецца лепш за ўсіх,

таму што з намі смех!

З ім нідзе не растаемся,

дзе б мы ні былі смяемся.

Менавіта гэтыя радкі падыходзяць да нашых выхаванцаў, Музычны кіраўнік В.В. Аляксеенка разам з выхаванцамі гучна і весела правялі забаву да Дня Смеху. Выхаванцы спявалі, танцавалі, смяяліся і гулялі.

 

Продолжить чтениеДзень смеху