Цуды на акне.

Выхаванцы разам з выхавальнікамі садзілі «агарод на акне», які садзейнічае развіццю пазнавальных здольнасцей, назіральнасці, дапамагае больш даведацца аб раслінах. Тым самым развіваюцца эстэтычныя пачуцці, прывіваецца жаданне працаваць і ўменне бачыць вынік працы.

Продолжить чтениеЦуды на акне.

Вясёлы Новы год

  Кожны раз пад Новы год
Ладзяць ёлкі карагод,
Потым разбягаюцца —
З дзецьмі сустракаюцца.

З белым снегам на галінках
І да нас прыйшла ялінка,
Мо сама, а мо прынёс
Добры, шчодры Дзед Мароз.

У яго святочным клунку
Многа розных падарункаў.
Гэта — радасці крыніца,
Будзем разам весяліцца.

Продолжить чтениеВясёлы Новы год

«Прыгоды агеньчыка»

22 лістапада для  выхаванцаў была арганізавана тэатралізаваная забава «Прыгоды агеньчыка». Дзеці разам з казачнымі героямі пашыралі ўяўленні па пажарнай бяспецы, пазнаёміліся з героем Агеньчыка, прымалі ўдзел у конкурсах.  Весела, забаўна і пазнавальна правялі час.

Продолжить чтение«Прыгоды агеньчыка»

Са святам, матулі!

Ва ўстанове адукацыі 14 кастрычніка было шматлюдна, адбыўся бацькоўскі сход з удзелам дзяцей. Выхаванцы віншавалі сваіх матуль са святам Днем маці.  Перад бацькамі выступіла загадчык  Стасевіч Зоя Мікалаеўна, якая пазнаёміла  прысутных з накірункамі працы ўстановы адукацыі на 2019/2020 навучальны год.

Продолжить чтениеСа святам, матулі!