Калядныя забавы
У рамках духоўна-маральнага выхавання, з мэтай далучыць выхаванцаў да народных традыцый ва ўстанове прайшла калядная забава.
У рамках духоўна-маральнага выхавання, з мэтай далучыць выхаванцаў да народных традыцый ва ўстанове прайшла калядная забава.
Выхаванцы з нецярпеннем чакалі ў госці Дзеда Мароза і Снягурку, вадзілі карагоды вакол ёлкі, спявалі песні, танцавалі і весяліліся.
ПЛАН
мерапрыемстваў на зімніх канікулах
2023/2024 навучальны год
Дзень | Назва мерапрыемства | Адказныя |
Аўторак
26.12.2023 |
1.Забава “Зімовае падарожжа”
2.Гульнёвы фізкультурны комплекс “Зімовая спратландыя” 3.Творчае заданне “Я і зімовыя краявіды” 4.Чытанне вершаў аб зіме. |
Арцямук А.М. |
Серада
27.12.2023 |
1.Музычныя гульні каля ёлкі.
2.”Беражы нос у вялікі мароз” (загадкі, прымаўкі, прыказкі, прыкметы) 3.Лепка “Ёлка для лясных жыхароў” 4. Навагодні ранішнік |
Аляксеенка В.В.
Арцямук А.М.
Шчасняк С.Ў. Аляксеенка В.В. |
Чацвер
28.12.2023 |
1.Гульня-віктарына “Знаўцы Беларусі”
2.Казка на фланэлеграфе “12 месяцаў” 3.Конкурс малюнкаў “Упрыгожым елку” |
Арцямук А.М. |
Пятніца
29.12.2023 |
1.Дыдактычныя гульні на тэму “Правілы бяспекі”
2.Песні, пляскі каля ёлкі. 3.Навагодні канцэрт |
Арцямук А.М. |
Серада
03.01.2024 |
1.Гутарка “ Як я сустракаў Новы год”
2.Гульнёвы фізкультурны комплекс “Гульня са снегавіком ” 3.Навагодні калаж ( творчая работа з выхаванцамі) |
Шчасняк С.Ў. |
Чацвер
04.01.2024
|
1.Спартландыя “Навагоднія старты”
2.Прагляд мультфільмаў “ Новы год “ 3. Гульні на развіццё творчасці “Хто хутчэй адгадае” |
Арцямук А.М. |
Выхавацель дашкольнай адукацыі Шчасняк С.Ў. пазнаёміла сваіх выхаванцаў з тэхнікай пластылінаграфіяй. Выхаванцы з задавальненнем упрыгожылі свае збаночкі.
Выхаванцы разам са сваім выхавацелям Ўчасняк С.У. і музычным кіраўніком Аляксеенка В.В. ладзілі цудоўныя музычныя гульні, з дапамогай якіх выхаванцы вучыліся слухаць музыку, правільна выконваць пад музыку рытмічныя дзеянні, запамінаць паслядоўнасць выкананя іх.
Выхаванцы нашай установы з вялікім задавальненнем катаюцаа на санках і лыжах,загартоўваюць свой арганізм і дыхаюць марозным паветрам.
У нашай установе з 16.11.2023 па 24.11.2023 года прайшла антытытунёвая акцыя . Яна ахапіла супрацоўнікаў, выхаванцаў і іх бацькоў.
Выхаванцы разам са сваім выхавацелям Аленай Мікалаеўнай Арцямук гутарылі аб шкодных звычках, выконвалі замалёўкі , чыталі мастацкія творы ў гэтым напрамку. Выхавацелямі былі прапанаваны памяткі- буклеты, праведзена анкетаванне. З супрацоўнікамі установы таксама была праведзена гутарка і прапанаваны памяткі-буклеты.
15 кастрычніка ва ўстанове прайшла патрыятычная забава «Пісьмо аб Беларусі». Выхаванцы падрыхтавалі незвычайнае пісьмо аб роднай краіне для дзяцей другіх краін. Слухалі і спявалі прыгожыя песні, гулялі ў беларускія гульні, чыталі вершы , танцавалі і многае другое.