У госці да прыроды

Летняя пара вельмі падыходзіць да падарожжаў, экскурсій і паходаў. Нашы дзеці праз іх пазнаюць навакольны свет, свет раслін і жывёл, вучацца з павагай ставіцца да ўсяго жывога.

Сонца летняе пячэ,
Жарыць, быццам печка,
А пад горкаю цячэ
Блакітная рэчка!

Продолжить чтениеУ госці да прыроды

Сонца, паветра і вада -нашы лепшыя сябры.

Самы спрыяльны  час для пачатку правядзення аздараўленчых працэдур — гэта лета. Летняе  аздараўленне нашых выхаванцаў  заключаецца ў загартоўванні арганізму, пры ўздзеянні на яго розных прыродных фактараў: сонца, паветра і вады.Калі дзіця адчувае прыліў сіл, яно  бадзёрае  і вясёлае, менш хварэе — лячэбны эфект загартоўвання дасягнуты!

 

Продолжить чтениеСонца, паветра і вада -нашы лепшыя сябры.

Раённы конкурс «Лепшая гульнявая пляцоўка»

 У чэрвені 2015 года  раённым аддзелам адукацыі спорту і турызму Пружанскага выканаўчага камітэту праводзіўся конкурс на лепшую гульнявую пляцоўку. Наш калектыў прыняў актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемствы. Для нас усіх дзіцячы сад- другі дом. А свой дом заўсёды хочацца ўпрыгожыць, зрабіць непадобным на іншыя. Тым больш, што галоўныя яго жыхары-дзеці.Таму створанае ў нас прадметна-развіваючае, ландшафтнае асяроддзе прызвана стымуліраваць творчыя ўяўленні дашкольнікаў, вызваць эмацыйны водгук, стварыць псіхалагічны камфорт для кожнага з іх. На пляцоўках  створаны ўмовы для разнастайнай дзейнасці выхаванцаў.  Па вынікам конкурсу мы атрымалі першае месца сярод малакамплектных ўстаноў  дашкольнай адукацыі  раёна  і цацкі для дзяцей.

 

 

Продолжить чтениеРаённы конкурс «Лепшая гульнявая пляцоўка»

Актыўны адпачынак «Падарожжа ў лес»

У адзін з сонечных чэрвеньскіх дзянёчкаў ва ўстанове адбыўся актыўны адпачынак «Падарожжа ў лес». Нашы выхаванцы хадзілі ляснымі сцежкамі, пераадольвалі лясны ручай, сабіралі шышкі, падпаўзалі пад лясныя хмызнякі і разам з Лесавіком танцавалі. Падарункам нашым дзеткам ад лясных жыхароў сталі  ягады.

Увогуле ва ўстанове ў гэты час актыўным адпачынкам адводзіцца важнае месца. Яны разглядаюцца як асноўны сродак і метад фізічнага развіцця, адначасова аказваюць аздараўленчае ўздзеянне  на арганізм дзіцяці. Гульня з’яўляецца сродкам удасканалення рухаў, развіваючы іх, садзейчае фарміраванню хуткасці, каардынацыі рухаў, актывізуе дыханне, абменныя працэсы.

Продолжить чтениеАктыўны адпачынак «Падарожжа ў лес»

Летнія прыгоды.

Вось і наступілі цёплыя летнія дзянькі. Уся работа дашкольнай установы ў гэты перыяд накіравана на замацаванне здароўя нашых выхаванцаў,  таму амаль што весь дзень нашы выхаванцы праводзяць на свежым паветры. З  мэтай арганізацыі разнастайнай дзіцячай дзейнасці  створаны ўсе ўмовы на пляцоўках.

 

 


Продолжить чтениеЛетнія прыгоды.

«Добры дзень, сонечнае лета».

З такой назвай у нашым дзіцячым садзе адбыўся круглы стол з бацькамі выхаванцаў малодшай рознаўзроставай групы. Правяла яго выхавальнік Новік Таццяна Уладзіміраўна. Яна абмеркавала з прысутнымі план сумесных мерапрыемстваў на летні перыяд, засяродзіла ўвагу  на тым, што менавіта ў гэты час існуе шмат магчымасцей для замацавання экалагічных ведаў і навыкаў дзяцей,  і ў гэты час неабходна сачыць за бяспечным знаходжаннем дзяцей дома і на вуліцы. Да ўвагі прысутных была прадстаўлена выстава дыдактычных і развіваючых гульняў, літаратуры ў дапамогу.

Продолжить чтение«Добры дзень, сонечнае лета».

Калектыўны прагляд педагагічнай дзейнасці на тэму «Родная прырода»

Калектыўны прагляд  педагагічнай дзейнасці на тэму «Родная прырода» з дзецьмі  сярэдне-старэйшай рознаўзроставай групы правяла выхавальнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Арцямук Алена Мікалаеўна. У ходзе занятка  выхаванцы замацавалі звесткі аб лесе і яго жыхарах, удакладнілі ўяўленні аб  будове дрэў, аб залежнасці знешняга выгляду ад умоў  росту, развівалі ўменні супастаўляць і пазнаваць  дрэвы па кары, вызначаць іх узрост, выхоўвалі беражлівыя адносіны да прыроды, пачуццё дабрыні, суперажывання.

 

Продолжить чтениеКалектыўны прагляд педагагічнай дзейнасці на тэму «Родная прырода»