Экскурсія да помніка героям

Пра гераічны подзвіг народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны даведаліся нашы выхаванцы ў ходзе экскурсіі да помніка героям-аднавяскоўцам, якую арганізавала выхавальнік Астанкава Алена Уладзіміраўна.

 

 

Продолжить чтениеЭкскурсія да помніка героям

Сустрэча з ветэранам

Ніколі не забудзецца  народны подзвіг салдата-Пераможцы, аб ім памятаюць не толькі тыя, хто са зброяй у руках прайшоў па дарогах вайны, хто самааддана працаваў, дапамагаючы фронту, але і тыя, хто   нарадзіўся   шмат год пасля салюта Перамогі. Перад вялікім святам усяго народа нашы выхаванцы сустрэліся з месным падпольшчыкам   Новікавым Паўлам Афанасьевічам у сценах ДУА «Хараўская сярэдняя школа». Дзеці з захапленнем слухалі ўспаміны ветэрана аб  тых гадах, аб тых выпрабаваннях, якія выпалі на лёс яго пакалення, з усхваляваннем разглядвалі яго медалі. У адказ дзетсадаўцы пачыталі ветэрану вершы, падаравалі кветкі.

Продолжить чтениеСустрэча з ветэранам

«Калабок-залаты бок»

Выхаванцы малодшай рознаўзроставай групы разам з выхавальнікам Новік Таццянай Уладзіміраўнай  пабывалі ў гасцях  ў  «Калабка».

Жыў – быў Калабок
Вырас не на градцы, Дзед яго іспёк».
Не, — не Дзед, а Баба. Пераблытаў  усё!

Я пачну спачатку. Раскажу яшчэ
Пра ваўка і зайца, ну і пра лісу.
Калабок іх у казцы сустрэў  усіх у лесе.

Продолжить чтение«Калабок-залаты бок»

Знаёмімся з жыццём нашых продкаў

Вельмі радасна  і пазнаваўча для нашых выхаванцаў прайшла экскурсія ў час вясновых канікул у школьны этнаграфічны музей. Граматна і цікава яе правяла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Станіславаўна Шкуратава. Дзеці з задавальненнем разглядалі ўбранства вясковай хаты, даведаліся аб яе частках. Іх увагу прыцягнулі прылады для працы нашых продкаў, хатнія рэчы, убранства ложкаў, вышытыя ручнікі і аддзенне. Доўга дзеці разглядалі кросны і прадметы вырабленыя на іх. Экскурсія дапамагла зрабіць экскурс у мінулае, даведацца аб забытых назвах, замацаваць іх. Вялікі дзякуй, Святлана Станіславаўна!

SAM_2490

Продолжить чтениеЗнаёмімся з жыццём нашых продкаў

Дзе начуе сонейка

 З’явы нежывой прыроды суправаджаюць нашых дзяцей з моманту нараджэння. Так, цёплым летнім днём яны назіраюць за  сонейкам, а зімовым вечарам са здзіўленнем глядзяць на месяц, цёмнае неба ў зорках, адчуваюць як мароз шчыпле шчочкі. Магчымасць сістэматызаваць і мэтанакіраваць азнаямленне дашкольнікаў са з’явамі нежывой прыроды была ў час наведвання Планетарыя 19.03.2015года. Выхаванцы разам з казачным зайчыкам Тофікам даведаліся чаму Сонейка кладзецца спаць у   адным баку неба, а ўзыходзіць у другім, чаму адбываецца змена дня і ночы, што на Месяцы ёсць горы і азёры, замацавалі веданне назваў планет, даведаліся аб гісторыі ўтварэння сузор’яў.

 SAM_2492

Продолжить чтениеДзе начуе сонейка

Падарожжа з дзедам Усяведам

Падарожжа  выхаванцаў  старэйшай рознаўзроставай групы з выхавальнікам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Астанкавай Алёнай Уладзіміраўнай адбылося  па старонках гісторыі роднага краю. Дзеці пабывалі ў розных куточкай нашай любімай краіны,у Белавежскай пушчы, успомнілі нацыянальныя сімвалы, беларускія народныя казкі. А потым дружна майстравалі конусавы тэатр для сваіх малодшых сяброў.


Продолжить чтениеПадарожжа з дзедам Усяведам

Працоўнае выхаванне ў сям’і

    Асновы працоўнага выхавання закладваюцца у сям’і. Сумесная праца бацькоў і дзяцей,чэсныя, добраякасныя адносіны да працы, вучаць дзяцей паважаць, любіць працу. Толькі ў сям’і дзіця дасягае тое, што працаю ствараюцца каштошнасці, што праца з’яўляецца адной з важных умоў фарміравання вобразу жыцця чалавека, развіцця і ўдасканалення асобы. Бацькі павінны данесці да дзіцята, што ад прыроды ўсе людзі адносна аднолькава валодаюць працоўнымі якасцямі, але наколькі цікавей, счаслівей жывуць тыя людзі, якія многае ўмеюць рабіць.

Продолжить чтениеПрацоўнае выхаванне ў сям’і